Напярэдадні Дня беларускага пісьменства выхаванцы дзіцячага сада аграгарадка Парэчча адправіліся ў захапляльнае і вельмі важнае падарожжа — у краіну беларускай кнігі і матчынай мовы! Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікай цікавасцю слухалі гісторыі пра тое, як нараджаліся першыя кнігі, і разглядалі маляўнічыя старонкі з беларускімі казкамі. Разам з выхавацелямі яны адгадвалі загадкі, знаёміліся з літарамі і вучыліся адчуваць прыгажосць кожнага беларускага слова.
Так мы выхоўваем маленькіх патрыётаў, якія шануюць сваё, роднае!
подробнее...